Прэзыдэнту Ўкраіны сп. В. Юшчанка в. а. Прэм'ер міністра Ўкраіны сп. Ю. Еханураву Дэпутатскі запыт Аб неадкладнам асуджэньні злачынстваў камуністычнага рэжыму і забарону камуністычнае ідэалёгіі як людажэрскаеї, якая зьдзейсьніла непапраўную шкоду ўкраінскаму народу Украіна зьяўляецца адной з краін, якая найбольш пацярпела ад камуністычнага тэрору. Больш як 20,5 мільёнаў скананых украінцаў - вось жахлівы вынік камуністычнага панаваньня на Ўкраіне. Гэта дае падставы сьцьвярджаць, што Камуністычная партыя Савецкага Саюзу зьяўляецца злачынаю арганізацыяй, а ўжываная ею камуністая ідэалёгія ёсьць людажэрлая. КПСС, неадрыўнаю часткай якой зьяўлялася камуністычная партыя Ўкраіны, зьдзейсьніла непапраўную шкоду Ўкраінскаму народу.
Сярод злачынстваў камуністычнага рэжыму, зьдзейсьнёных супраць Украіны з матываў палітычнага, сацыяльнага, клясавага, нацыянальнага і рэлігійнага характару: вайна, разьвязаная супраць Украінскае Народнае Рэспублікі і вайскова-палітычная акупацыя 1918-1921 г.г., якая суправаджалася крывавым тэрорам і рабаваньнем цывільнага насельніцтва; штучныя галадаморы 1921, 1932-1933, 1947 гадоў; разкулачаньне і прымусовая калектывізацыя; некалькі хваляў зьніўчэньня ўкраінскае ітэлігэнцыі, тэрарыстычнае забойства нацыянальных дзеячаў С. Петлюры, Я. Канавальца, Р. Шухэвіча, С. Бандэры; масакра на Заходняе Ўкраіны, акупаванай у 1939 г., у выніку злачынага пакту камуністычнае СССР і нацыяналь-сацыялістычнае Няметчыны; зьнішчэньне ўкраінскае мовы і культуры; прымусовая ліквідацыя Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы і Ўкраінскае Грэка-Каталіцкае Царквы; рабаваньне народнай гаспадаркі, гістарычных і культурных каштоўнасьцяў і ўкладаў грамадзян; затапленьне мільёнаў гэктараў найкаштоўнішых у сьвеце чарнаглебы. Ахвярамі гэтых злачынстваў зрабіліся больш 20,5 мільёнаў украінцаў, якіх змарылі голадам, закатавалі ў вязьніцах, катоўніцкіх лягерах і псіхушках, павынішчалі другой сьветавой вайной, развязанай ў ліку іншых і Савецкім Саюзам, якія памёрлі на засланьні і ў прымусовай эміграцыі. Акрамя гэтага, у выніку злачынай палітыцы камуністычнага рэжыму, дзесяткі мільёнаў украінцаў былі зьляканыя, прыніжаны за сваю нацыянальнасьць, знішчаны маральна, дэнацыяналізаваны, распарошаны па шматлікіх "ударна-камсамольскім" цэлінам і БАМам, апраменяны Чарнобылям. Злачынства камуністычнага рэжыму ў Украіне былі непасрэдным вынікам увядзеньня камуністычнае ідэалёгіі (марксізму-камунізму) і яе часткай вайсковых злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці, зробленых камуністычнымі рэжымамі ХХ стагодзьдзя, якія ня меюць і ня можуць мець тэрміна даўнасьці. Сёньня магчыма канстатаваць, што толькі асобныя асьпекты дзейнасьці камуністычнага рэжыму СССР вызнаны Украінскае дзяржавай, а менавіта: законам Украіны "Аб рэабелітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій", Пастановай Вярхоўнае Рады Ўкраіны "Аб 70-х угодках галадамору ў Украіне", "Аб рэкамендацыях парляменскіх слуханьняў аб ушанаваньні памяці ахвяраў галадамору 1932-1933 гадоў", Указамі Прэзыдэнта Ўкраіны "Аб акцыях у сувязі зь 60-мі ўгодкамі галадамору на Ўкраіне", "Аб усталяваньні дня памяці ахвяраў галадамораў і палітычных рэпрэсій", "Аб акцыях ў акцыях у сувязі зь 60-мі ўгодкамі галадамору на Ўкраіне", "Аб дадатковых акцыях адносна захаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій і галадамораў на Ўкраіне", Пастановамі Кабінету Міністраў Украіны "Аб ушанаваньні памяці ахвяраў галадамору на Ўкраіне ў 1932-1933 гадох", "Аб 65-х угодках галадамору на Ўкраіне", загадаў Кабінету Міністраў Украіны "Аб захаваньня спрадвечнай памяці ахвяраў галадамору 1932-1933 гадоў", а таксама артыкуламі крымінальнага кодэксу Ўкраіны, якія датычацца генацыду. Менавіта таму, сьвядомая ўкраінская грамадскасьць ня толькі засуджывае камуністычнае панаваньне на Ўкраіне, а і вымагае ад украінскае ўлады забараніць дзейнасьць Камуністычнае партыі Ўкраіны і людажэрлую ідэалёгію, якую яна спавядае. У сувязі зь гэтым, мною зарэгістравана ў Вярхоўнае Радзе Ўкраіны праэкт закону "Аб забароне камуністычнае ідэалёгіі на Ўкраіне" і "Аб люстрацыі". колонізації, а також встановлення історичної та соціальної справедливості, зміцнення духу і моралі Українського народу. Першый закон мусіць забараніць камуністычную партыю і камуністычную людажэрлую ідэалёгію, якую гэтая партыя спавядае, а таксама на прыадоленьне спадчыны панаваньня таталітарнага камуністычнага рэжыму на Ўкраіне, яе ідэалёгіі, адхіленьня пагрозы сувэрнітэту, тэрытарыяльнае цэльнасьці і нацыяальнае бясьпецы Ўкраіны, недапушчаньня яе новае калёнізацыі, а таксама аднаўленьню гісторыі і сацыяльнае справядлівасьці, узьмацьненьне духу і маралі Ўкраінскага народу. Другі закон вызначае прававыя засады, працэдуру праведзеньня люстрацыі, а менавіта ачшчаньне ўлады па прынцыпу трох "К" (камуністы-кадэбісты-кучмісты): адхіленьне ад улады дзяржаўных службоўцаў, якія працавалі на кіруючых пасадах у кампартыі СССР і агэнтуру КДБ. Нажаль, пасьля рэвалюцыйных падзей 2004 году на Ўкраіне не адбыбылося поўнага ачышчаньня ўлады. Сягодня на Ўкраіне, на шматлікіх дзяржаўных пасадах яшчэ і цяпер засталіся былыя кампартыйныя функцыянеры, якія перашкаджаюць нармальнаму разьвіцьцю нашае Дзяржавы, а туму прыадоленьне спадчыны камуністычнага панаваньня на ўкраіне застаецца актульнаю праблемаю. Больш таго, на вуліцах і пляцах украінскіх гарадоў і вёсак да сёньня стаяць стадолы крывавым катам Украіны, і самі гэтыя вуліцы, пляцы, гарады і вёскі сапсаваны імёнамі, прозьвішчамі і высьмятковымі мянушкамі камуністычных вурдалякаў. Усё гэта прыніжае ўкраінцаў як нацыю. 25 студзеня 2006 года, разглядаючы прамову сябра швэдскага парляменту, спадара Горана Лінбляда "Неабходнасьць міжнароднага асуджэньня злачынстваў камуністычных таталітарных рэжымаў", Парляменская Асамблея Рады Эўропы рашуча засудзіла злачынства, зробленыя таталітарнымі камуністычнымі рэжымамі і выказала спачуваньня, разуменьне і вызнананьне ахвярам гэтых злачынстваў. Але, на жаль, не былі прыняты рэкамэндацыі да гэтае рэзалюцыі, хаця ў іх зьмяшчаліся вельмі важлівыя рэчы. Таму прыняцьця гэтае рэзалюцыі магчыма разглядаць як першы крок да цалкавітага засуджаньня злачынстваў камуністычнага рэжыму. Улічвая вышейвыкладзенае, лічу, што Ўкраіна мусіць стаць у авангардзе прыадаленьня спадчыны камунізму, прашу згодна зь Рэзалюцыяй Парляменскае Асамблеі Рады Эўропы ад 25.01.2006 г.: прыняць афіцыйнае рашэньне аб асуджэньні злачынстваў камунізму, зробленых камуністычнай партыяй супраць Украінскае нацыі; ініцыяваць праведзеньне міжнароднага судовага працэсу над камунізмам; забараніць камуністую ідэалёгію як людажэрлую, якая зрабіла няспраўную шкоду ўкраінскаму наоду; даручыць адпаведным воганам дзяржаўнае ўлады распрацаваць Дзяржаўную праграму дэкамунізацыі Ўкраіны: ліквідаваньне і забарона выкарыстаньня ганебных дзеля ўкраінцаў імпэрска-бальшавіцкіх сымбаляў, помнікаў у гонар катаў Ўкраіны; стварыць зь незалежных экспертаў, у тым ліку замежных, камісію, мэтай якой будзе збор і ацэнка інфармацыі аб злачынствах камунізму і падрыхтоўка рэкамэндацый дзеля афіцыйнае пазіцыі ворганаў дзяржаўнае ўлады ў пытаньні асуджэньня злачынстваў камунізму. даручыць адпаведным ворганам дзяржаўнае ўлады правесьці кампанію па інфармаваньню ўкраінскіх грамадзян аб злачнствах камуністычнага рэжыму срокамі сацыяальнае рэклямы, дакумэнтальных і мастацкіх фільмаў, кнігавыдаўніцтва; арганізаваць міжнародную канфэрэнцыю па пытаньнях злачынстваў, зробленых камуністычным рэжымам, да ўдзелу ў якой запрасіць сяброў ураду, народных дэпутатаў, навукоўцаў, экспертаў.
Про результати розгляду запиту прошу повідомити у термін, визначений ст. 15 Закону України "Про статус народного депутата України". Аб выніках разгляду запыта рашу павядоміць у тэрмін, вызначаны арт. 15 Закона Ўкраіны "Аб статусе народнага дэпутата Ўкраіны".
|