Народны Дэпутат Украіны
старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок

афіцыйны інфармацыйны рэсурс ВА "Свабода"
 
Рэкляма
  


Беларуская
вэрсія


Рэкляма
(беларускаю)


Фота
(украінскаю)


Медыя
(украінскаю)


Украінская
вэрсія


Завітайте на новий офіційний сайт ВО Свобода

   
20 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 19.30 на хвилях УР-2 "Промінь"
20-22 жніўня 2008
Олег Тягнибок візьме участь у ІХ З'їзді Всесвітнього Конгресу Українців
12 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 09.10 на хвилях "Радіо Ера-ФМ"
11-12 жніўня 2008
"Свобода" розпочинає ланцюг акцій протесту на засудження злочинної агресії Росії в Грузії

   
ВА "Свабода" абяцае вывесьці Ўкраіну зь СНД у выпадку праходжаньня ў Вярхоўную Раду

ВА "Свабода" абяцае, што Україна выйдзе зь складу СНД у выпадку праходжаньня ў Вярхоўную Раду. Аб гэтым гаворыцца ў прадвыбарчай праграме партыі, перадаюць "Украінскія Навіны"

Так сама партыя абяцае вывесьці расейскія войска з Крыму, абясьпечыць прадстаўніцтва ўкраінцаў у ворганах улады ня меньш 78%, павярнуць у пашпарт графу аб "нацыянальнасьці", забараніць прыватызацыю стратэгічных прадпрыемстваў.

Апрача гэтага, партыя мае намер увесьці абавязковую праверку дзяржаўных службоўцаў і кандыдатаў на выбарчыя пасады зь дапамогай "дэтэктару ілжы" па пытаньнях іх прычаснасьці да карупцыі, супрацоўніцтва зь замежнымі сьпецслужбамі і двайным грамадзянстве, правесьці люстрацыю ўлады па прынцыпу "тры К" ("камуністы-кадэбісты-кучмісты"), прыцягнуць да крымінальнае адказнасьці арганізатараў палітычных рэпрэсій, фальсіфікацыі выбараў, сэпаратыскіх і карупцыйных дзеяньняў.

У праграме партыі адзначаецца неабходнасьць правесьці публічны судовы працэс над камунізмам і забараніць ягоную ідэалёгію як людажэрную, ліквідаваць і забараніць выкарыстаньне абразлівых дзеля Ўкраіны імэрска-бальшавіцкіх сымбаляў, помнікаў і назваў, патрабаваць ад Расеі афіцыйнага прабачэньня і кампэнсацыі за гэнацыд украінцаў.

Апрача гэтага, ВА "Свабода" абяцае вызнаць ваякаў Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналіста і Ўкраінскай Паўстанскае Арміі ўдзельнікамі нацыянальна-вызваленчае барацьбы за езалежнасьць, надаць ім ільготы і кампэнсаваць нявыплаты за 15 год незалежнасьці.

Партыя лічыць неабходным рэгламентаваць украінскую мову ў содках масавай інфармацыі ня меньш за 78%, скасаваць падаткаабкладаньне ўкраінамоўнага выдаўніцтва, аўдыя- і відэа прадукцыі, праграмнага забясьпячэньня, адначасна ўзбуйніць увазное мыта на адпаведную замежную прадукцыю

Апрача гэтага, партыя мае на мэце забясьпечыць ільготныя ўмовы павяртаньня ў краіну этнічных украінцаў, якіх раней прымусова вывезлі альбо прымусілі эміграваць, укласьці двухбаковыя ўгоды аб лягалізацыі ўкраінцаў, якія працуюць за мяжой і стварыць умовы дзеля іхняга павяртаньня на Бацькаўшчыну.

На думку партыі, грамадзянства трэба даваць толькі тым асобам, якія нарадзіліся на Ўкраіне альбо зьяўляюцца этнічнымі ўкраінцамі.


      
3 сакавіка 2006Адаслаць электронай поштай | Вэрсія для друку

  

  



  Лічыльнікі

  Український рейтинг TOP.TOPUA.NET