Кажуць, калі Бог жадае кагось пакараць, то ён адбірае розум. Падобна, што ў гэты раз "Боска кара" напаткала дэпутатаў Вярхоўнае Рады Аўтаномнае Рэспублікі Крым, якія на піке выбарчай кампаніі прынялі рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму адносна наданьня расейскае мовы статусу другой дзяржаўнае мовы.
Характэрна, што рашэньне аб "моўнам рэфэрэндуме" прынімалася не пад уплывам эмоцыяў, а як раней прадуманая палітычная акцыя. Менавіта таму, прадумовай скандальнаму галасаваньню была доўгая падрыхтоўчая праца, якую на паўвостраве праводзіў Крымскі прадвыбарчы блёк "За Януковіча!", у склад якога ваходзяць Партыя Рэгіёнаў, Расейскі блёк і Расейская Грамада Крыму. Ужо на пачатку лютага гэтыя прарасейскія арганізацыі назбіралі трыста тысяч подпісаў у падтрымку ідэі рэфэрэндума, якія зрабіліся "агумэнтам" дзеля прыняцьця рашэньня мясцовым парляментам.
Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што ўсе, хто рыхтаваў і рэалізоўваў палітычны праэкт "рэфэрэндуму за наданьня расейскай мове статусу дзяржаўнай" зараней ведалі, што карысьці ад гэтай справы будзе мала, паколькі падобная "ініцыятыва" ня ўпісваецца ў прававое поле Ўкраіны. Так і адбылося. Пракурор Крыму Ігар Шымчук ужо ўнёс на разгляданьне крымскага парляменту ноту аб скасаваньні пастановы адносна прызначэньня рэспубліканскага (мясцовага) рэфэрэндуму аб наданьні расейскай мове статуса дзяржаўнай. Наадназначнай была рэакцыя "вышэйшага" кіраўніцтва дзяржавы. Так, Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, будучы ў Івана-Франкоўску, заявіў, што ня бачыць праблемы зь расейскае мовай, а рашэньне парляменту Крыма, на яго думку, патрэбна трактаваць выключна як рашэньне, "якое мае палітычны, прадвыбарчы характар".
У сувязі зь гэтым вынікае лягічнае пытаньне: на што спадзяваліся і спадзяюцца ініцыятары так званага рэфэрэндуму? Адказ можа быць адзін: нанесьці чарговы ўдар украінскае мове, дэстабілізаваць становішча ў краіне, а яшчэ набраць дадатковыя палітычныя дывідэнты на выбарах. Таму, ёсьць усе падставы кваліфікаваць справы крымскіх дэпутатаў і іх хаўрусьнікаў як "моўны тэрарызм", скіраваны супраць украінцаў ды іх Дзяржавы. Калі паглядзець на становішча ў кантэксьце тых выклікаў, якія кінулі сёньня Ўкраіне, тады да "энэргітычнага", "харчовага", "інфармацыйнага" ды іншых расейскіх выклікаў дадаецца яшчэ адзін. Найбольш небясьпечны - моўны выклік.
Ня зьвяртаючы ўвагу на істэрыку, якую паднялі прадстаўнікі "пятай калёны", дыскусія вакол моўнага пытаньня пакуль ня выйшла за "цывілізаваныя межы". Апрача гэтага, "корымскі прыцандэнт" даў падставы дзеля параўнаньня аргумэнтаў абодвух бакоў: прыхільнікаў двухмоўя і іх катэгарычных апанентаў. Як і патрэбна было чакаць, вельмі хутка высьветлілась, што сурьёзных аргумэнтаў за наданьня расейскае мове статусу дзяржаўнай не існуе. Прыняты Вярхоўнай Радай Украіны закон аб Харціі рэгіянальных моваў і моваў нацыянальных меньшасьцяў дазваляе, у тым ліку і расейцам, у мясьцінах іх кампактнага пражываньня карыставацца практычна ва ўсіх сфэрах грамадскага жыцьця расейскай мовай. І наадварот, дзяржаўны статус украінскае мовы так і недазволіў мове тытульнае нацыі зрабіцца пануючай. Каб у гэтым пераканацца ня патрэбна прыводзіць статыстычныя дадзеныя. Неабходна толькі наведаць кніжковыя і газэтныя крамніцы, паглыбіцца ва "украінскую інфармацыйную прастору" (які практычна на Ўкраіне адсутнічае). Таму, на вялікі жаль, ва Ўкра інскае дзяржаве напраўду дзяржаўнай ёсьць не ўкраінская, а расейская мова.
"Крымскі ўрок" зь болшага падвяргаецца аналізу зь юрыдычнага боку. Юрысты верна адзначаюць, што ў адпаведнасьці зь артыкулам 38 Канстытуцыі Ўкраіны, артыкула 18 Канстытуцыі Крыму, вынясеньне на дзяржаўны рэфэрэндум пытаньня аб дзяржаўнасьці мовы не належыць да кампэтэнцыі Рэспублікі Крым. Больш таго, адпаведна закону аб агульнаўкраінскам і мясцовых рэфэрэндумах, правядзеньне апошніх па пытаньнях, якія не належаць да кампэтэнцыі аўтаномій і мясцовага самакіраваньня ня дазваляецца. Вынікі падобных рэфэрэндумаў вызнаюцца такімі, што ня меюць юрыдычнай моцы. Але, пры гэтым забываюцца, што "моўны тэрарызм", як і любы іншы тэрарызм, не вызнае аніякіх законаў. У гэтым кантэксьце абуральным ёсьць рашэньне дэпутатаў крымскага парляменту, якія перабываючы ў жорсткай апазіцыі да новай улады ў Кіеве, дзеючы за прынцыпам "чым горш, тым лепш" не вызнаюць дзеючых законаў, а прад усім дзеяльнасьць асобных прадстаўнікоў новае ўлады адносна моўнага пытаньня.
Так, уздагон за рашэньнем аб правядзеньні рэфэрэндума ў Крыму, фактычна зь аналягічнай, сьмяротнай дзеля ўкраінскай мовы, іныцыятывай выступіў "памаранчавы" мэр Харкава Ўладзімір Шумілкін, які паабяцаў, што ўжо ў сакавіку расейская мова на тэрніях Слабажаншчыны зробіцца другой дзяржаўнай. Гарадскую раду Харкава ўжо пікітуюць прадстаўнікі розных украінскіх арганізацыяў. Пры гэтым, у руках яны трымаюць дзяржаўны і "памаранчавы" сьцягі, якія ілюструюць толькі адно: "маларос" пры ўладзе - гэта на шмат абразлівей, чым адвертыя выпадкі ворагаў Украіны.
Па якому сцэнару можа разгарнуцца "моўная вайна"? Мірным, альбо за такім, які перайдзе ў фазу "баявых дзеяў". У першым выпадку, усё скончыцца гучнымі заявамі і моўнае пытаньне і далей будзе знаходзіцца ў "статусе-кво", а чарговае запаленьне трэба чакаць перад новымі выбарамі.
У другім - скончыцца цярпеньне тых, супраць каго, менавіта, і скіравана рашэньне, якое зацьверджываецца ў Сымфіропале ды Харкаве. А гэта найперш нацыянальна сьвядомыя і актыўныя ўкраінцы, якія больш ня жадаюць зьмірвацца зь перманентным збняважаньнем іх мовы і дзяржавы. Што адбудзецца ў гэтым выпадку? Чытайце паэму Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі "Гайдамакі".
У будь-якому випадку, одразу ж після виборів необхідно буде серйозно взятися за розв'язання "мовного вузла". Подальше зволікання із вирішенням "мовного питання" може призвести до зникнення української мови із повсякденного життя. Мінімум, що треба зробити, щоб цього не сталося: забезпечити безумовне виконання статті десятої Конституції, яка гласить, що державною мовою в Україні є українська мова.
У любым выпадку, адразу пасьля выбараў неабходна сурьёзна ўзяцца за вырашэньня "моўнага пытаньня". Далейшая цяганіна зь вырашэньнем "моўнага пытаньня" можа прывесьці да зьнікненьня ўкраінскае мовы зь паўсядзённага жыцьця. Мінімум, што патрэбна зрабіць, каб гэта не адбылося: забясьпечыць безумоўнае выкананьне дзясятага артыкула Канстытуцыі, які агалошвае: Дзяржаўнаю мовай на Ўкраіне ёсьць украінская.
Багдан Чарвак |