Народны Дэпутат Украіны
старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок

афіцыйны інфармацыйны рэсурс ВА "Свабода"
 
Рэкляма
  


Беларуская
вэрсія


Рэкляма
(беларускаю)


Фота
(украінскаю)


Медыя
(украінскаю)


Украінская
вэрсія


Завітайте на новий офіційний сайт ВО Свобода

   
20 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 19.30 на хвилях УР-2 "Промінь"
20-22 жніўня 2008
Олег Тягнибок візьме участь у ІХ З'їзді Всесвітнього Конгресу Українців
12 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 09.10 на хвилях "Радіо Ера-ФМ"
11-12 жніўня 2008
"Свобода" розпочинає ланцюг акцій протесту на засудження злочинної агресії Росії в Грузії

   
Кіеў: Сустрэча ў будынку кіно

Сустрэча першай пяцёркі выбарчага сьпісу ВА "Свабода" зь кіеўскімі выбаршчыкамі і прэзэнтацыя Праграмы абароны ўкраінцаў, зь якой аб'яднаньне ідзе на парляменскія выбары, выклікала яшчэ большы ажыятаж, чым у рэгіёнах краіны. Уваход да сталічнага Будынка кіно прышлося перакрыць ужо праз паўгадзіны пасьля пачатку сустрэчы.

Людзі, якія прыйшлі паразмаўляць зь Старшынёй ВА "Свабода", народным дэпутатам Алегам Цягнібокам, зь прафэсарам, акадземікам Акадземіі мастацтваў Юрыям Ілленка, зь дацэнтам Нацыянальнага ўнівэрсітэту "Львоўская палітэхніка" Ірынай Фарыён, Народным артыстам Украіны Багданам Бенюком і шматгадовым палітвязьнем, старшынёй Кіеўскага краёвага брацтва АЎН-УПА Арестам Васкулам, цалкам запоўнілі ня толькі зал, але і хол будынку, куды давялося "выводзіць" гучнамоўнікі.

На жаль, праз гастролі ня здолеў прысутнічаць на гэтай сустрэчы Багдан Бенюк. Але ягоныя вітаньня тэлефонам да прысутных у зале прыхільнікаў "Свабоды" кіяне сустрэлі бурнымі пляцкамі.

Заля стоячы вітала і Арэста Васкула - камбаната АЎН-УПА, давёўшы тым самім, што нават людажэрламу камуністычнаму рэжыму нявыстачыла моцы прымусіць украінцаў забыць ды адмовіца ад сваёй слаўнае гісторыі.

У сваю чаргу, Старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок запрапанаваў прысутным у зале памяркаваць над праўдзівасьцю сацыялягічных апытаньняў ды рэйтынгамі палітычных сіл, якія "убіваюцца" у галаву выбарцам. "паглядзіце - гэта заля сёньня нават ня здолела ўмясьціць усіх жадаючых. Так сама адбываеца і ў часе нашых сустрэч у іншых рэгіёнах. Нават на ўсходзе Ўкраіны, дзе, як нам жадалі навязаць, мы ня меем прыхільнікаў, і нас, казалі, там наогул не чакаюць. Гэта ня так, спадарства! Менавіта на ўсходняй часцы нашае зь вамі краіны ўкраінцы больш за ўсё патрабуюць абароны! І пасьля гэтага нас зь вамі намагаюца пераканаць, што мы, украінцы, на Ўкраіне непрахадны ў украінскі парлямент?"- зьвярнуўся да залі Алег Цягнібок.

"Нас заўпэўніваюць, што фальсіфікацыі на гэтых парляменскіх выбарах ня будзе. Звычайна! Таму што ўсе фальсіфікацыі адбудуцца яшчэ да саміх выбараў, - дзякуючы падобным замоўленым сацыёлягічным апытаньням. Менавіта таму, неабходна ўвадзіць крымінальную адказнасьць ня толькі за фальсіфікацыю ўласна выбараў, а і за фальсіфікацыю падобных сацыёлягічных апытаньняў, дзякуючы якім маніпулююць думкамі народа", - падкрэсліў народны дэпутат.

На гэтай сустрэчы быў прысутны і вынаходнік супрацьракавага прыпарата "Украін", дырэктар Украінскага супрацьраквага інстытуту Васіль-Яраслаў Навіцкій. Ён сьпецыяльна прыехаў зь Відня (Аўстрыя), каб узнагародзіць Старшыню ВА "Свабода", народнага дэпутата Ўкраіны Алега Цягнібока сьпецыяльным ордэнам ды адпаведным дыплёмам за дабрачынную дзейнасьць у гуманітарнае сфэры.

Васіль-Яраслаў Навіцкі распавёў, як алег Цягнібок, даведаўшыся аб вынаходніцтве супрацьракавага прэпарату "Украін", зьвярнуўся да яго і папрасіў дапамагчы ўкраінскім дзецям, пацярпелым ад Чаробыльскай катастрофы. Спадар Навіцкі адразу згадзіўся безкштоўна перадаць уласны прэпарат дзеля лекаваньня ста дзяцей. Зь таго часу навукоц працягвае падтрымліваць сувязь ня толькі зь лідэрам "Свабоды", а і зь сваімі малымі пацыентамі, якім ён падараваў новае жыцьцё.

Разам зь тым, Васіль-Яраслаў Навіцкі пранекнённа адзначыў, што, вырашыўшы працягваць дапамагаць сваёй гістарычнае бацькаўшчыне, на просьбу Прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанка ён безкаштоўна перадаў яшчэ больш вялікую партыю ампул уласных лёкаў дзеля ўкраінскіх дзяцей, але і на сёньняшні дзень, па ягоным словам, яму так і нявядомы лёс ніводнае зь пераданых прэзыдэнту ампул.

Апрача таго, спадар Навіцкі адзначыў, што гатовы і далей працаваць зь Старшынеё ВА "Свабода" Алегам Цягнібокам і падтрымліваць ВА "Свабода".


      
7 сакавіка 2006Адаслаць электронай поштай | Вэрсія для друку

  

  



  Лічыльнікі

  Український рейтинг TOP.TOPUA.NET