Народны дэпутат Украіны, старшыня ВА "Свабода", №1 у сьпісе ВА "Свабода" да ВР Украіны Алег Цягнібок падаў два судовых позыва на блёк "Наша Ўкраіна" за публікацыю супраць няго асабіста ды ВА "Свабода" у газэце "Так". Аб гэтым ён заявіў 10 сакавіка, у часе прэс-канфэрэнцыі ў Львове.
"Першы судавы працэс датычыцца таго, што яны напісалі аб Цягнібоке нібыта ён здраднік, паколькі галасаваў за адстаўку ўраду Еханурава. Гэта - вельмі сурьёзнае абвінавачаньне. Я падобнага не дарую. Гэты судовы працэс ужо сканчаецца і, я перакананы, мы яго выйграем.
Другі судовы працэс датычыцца таго, што яны напісалі брудную брахню на Цягнібока і ВА Свабода, быцам мы ўзялі грошы ў данецкіх на кампанію. Пры гэтым спасылаюцца на недаставерныя інтэрнет-крыніцы, якія і былі сьпецыяльна створаныя дзеля падобнага на пэрыяд выбараў", - падкрэсліў А. Цягнібок.
Ён заявіў, што "Наша Ўкраіна" вядзе нясумленную выбарчую кампанію. На захадзе яны гавораць адно, а на Ўсходзе, напрыклад, у Харкаве, распаўсюджываюць газэту "Так" расейскаю моваю зь матар'ялам "Аперацыя двумоўе", - падкрэсліў А. Цягнібок.
Ён заявіў, што ВА "Свабода" ня бярэ ўдзел у палітычных дэбатах, паколькі гэта вельмі дорага каштуе. "На 1+1 удзел у дэбатах каштуе 750 тысяч грывень. На 5 канале нам таксама казалі плаціць грошы, каб зь нейкім падыскутаваць",- падкрэсліў А. Цягнібок. |