Народны Дэпутат Украіны
старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок

афіцыйны інфармацыйны рэсурс ВА "Свабода"
 
Рэкляма
  


Беларуская
вэрсія


Рэкляма
(беларускаю)


Фота
(украінскаю)


Медыя
(украінскаю)


Украінская
вэрсія


Завітайте на новий офіційний сайт ВО Свобода

   
1 верасьня 2008
Відбудеться прес-конференція на тему: "Автономія Криму - загроза національній безпеці України"
24 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 10.00 на хвилях "Радіо Ера-ФМ"
20 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 19.30 на хвилях УР-2 "Промінь"
20-22 жніўня 2008
Олег Тягнибок візьме участь у ІХ З'їзді Всесвітнього Конгресу Українців

   
ІРЫНА ФАРІОН. Парадоксы Эўрапэйскае хартыі рэгіянальных моў альбо моў меншасьцяў

Мова - гэта ўлада, санкцыянаваная самім Богам. Прамога над украінскай мовай на Ўкраіне - гэта зьнішчэньне падмурка нашае незалнжнасьці ва ўсіх вымярэньнях: духоўнам, палітычнам, эканамічнам. Анціўкраінскія сілы, адчуваючы слабасьць сучаснайе ўлады, ідуць на наіхімэрічныя спробы, каб падняць на шчыт уласнай аганінае барацьбы маву заграбніка ды акупанта - расейску. Іх выратавальным колам і нібыта заканадаўчым падмуркам зьяўляецца, ратыфікаваная зь чацьвертае спробы (1999, 2001, 2002, 2005) Вярхоўнай Радай Украіны, Эўрапейская хартыя рэгіянальных моў альбо моў меньшасьцяў. З хартыі высмактуна асобныя палажэньня аб нібыта асаблівыя правы дзеля моў нацыянальны меньшасьцяў, калі на праўду, ва зласнам падмурку, хартыя: а) абавязвае эўрапэйскія дзяржавы абараняць мовы нацыянальных меньшасьцяў; б) абавязвае ведаць і клапаціцца аб дзяржаўнае мове як сродку кансалідацыі грамадства, а менавіта "… абарона і разьвіцьцё рэгіянальных моваў альбо моў меньшасьцяў ня мусяць шкодзіць афіцыйным мовам і неабходнасьці ввучаць іх"; в) вызнае прававую роўнасьць моў нацыянальных меншасьцяў незалежна ад колькасьці кожнае меньшасьці.

З агляду на гэта, наданьне асаблівага статусу выключна расейскае мове - гэта, па-першае, парушэньне 10 арт. Канстытуцыі Ўкраіны аб дзяржаўнасьці ўкраінскае мовы; па-друге, гэта запярэчаньне прававой роўнасьці іншых моваў нац. Меньшасьцяў; па-трэцьце, гэта наўмыснае ігнараваньне гістарычным факатам, у кантэксьце якога расейская ды ўкраінская мова больш 300 годоў знаходзілася ў імпэрска-каляніяльных адносінах і таго, што да ўкраінскае мовы зь боку Расейскае імпэрыі ды ўтварэньня СССР уведзена каля 100 забаронаў, якія зьяўляюца крокамі сплянаванага лінгвацыду. Таму, вылучаць зь хартыі асобныя падажэньня, патрэбна толькі для рэалізацыі нэакаляніяльнага праэкту: "Украінская губэрнія, альбо - пак рэгіён Масквы". Менавіта дзеля гэтага, патрабаваньне асаблівага статусу расейскае мовы, падымаюць на ўласныя сьцягі "Рэгіёны Ўкраіны", сацыялістычная прагрэсіўная (напраўду - рэгрэсіўная) патыя, сацыялістычная і камуністычная партыі, блёк "Не Так" і, хоць і парадаксальна, "Наша Ўкраіна", якую пасьля рашэньня  Харкаўскае гарадской рады пад кіраўніцтвам Шумілкіна аб наданьні расейскае мове статусу рэгіянальнай, ёсьць сэнс назваць "нашаўскраінай". Зразумела, што ў эпіцэнтры абароны гэтых сіл выступае мова акупанта - расейская, якая на нашай тэрыторыі наогул ня ёсьць той, што "традыцыйна выкарыстоўваецца", як гэта адзначана ў агульных палажэньнях хартыі. Расейская мова распаўсюдзілася на Ўкраіне праз: а)захопніцтва і калянізацыю; б) спланаваную і вымушаную міграцыю; в) зьмешаныя шлюбы*; г) абмен сьпецыялістамі; д)перакручаваньне факта нацыянальнасьці; е) забарона ўкраінскае мовы праз больш як 100 указаў, - і як сьледства гэтага, цалкавітае выштурханьне мовы тытульнае нацыі зь культурна-асьветіцкага і, зразумела, дзяржаўнае сфэры. З рэшты, праз гэта дзяржавы і не існавала.

Гэтыя анціўкраінскія, анцідзяржаўныя сілы, якія рэпрызэнтуюць сабой калектыўна-калгасніцкае мысленьне гома савецікусаў, брудно перакручваюць першаснае шляхетнае прызначэньне хартыі абараняць мовы, а таксама наўмысна ігнаруюць 4 і 5 артыкулы хартыі, якія адзанчаюць: "Няшто ў гэтай хартыі ня можа тлумачыцца як то, што абмяжоўвае альбо парушае якоя-нібудзь права, гарантаванае Эўрапэскае канвэнцыяй з правоў чалавека", "… уключаючы прынцып сувэрнытэту і тэрытарыяльнае цэласнасьці дзяржавы". Наданьне расейскае мове асаблівага статусу - гэта і ёсьць пасяганьне на канстітуцыйны лад, таму, адпаведна да Канстітуцыі Ўкраіны, дзяржаўная ўкраінская мова ўваходзіць да паняцьця "канстітуцыянага ладу" як неад'ёмны сымбаль дзяржавы.

Аднак, апрача пазытыўнага боку хартыі, яна ўключае ў сябе палажэньня, якія ўтворваюць прававы прэцындэнт, а менавіта поўную супярэчлівасьць 10 арт. Канстытуцыі і Закону "Аб мовах ва Ўкраінсае ССР". Хартыя  мае шэраг момантаў у арт. 8 "Асьвета", арт. 9 " Улада суду", арт. 10 "Адміністратыўныя ворганы", арт. 11 "Сродкі масавай інфармацыі", арт. 12 "Культурная дзейнасьць і сродкі яе зьдзясьненьня", арт. 13 "Экаенамічнае і сацыяльнае жыцьцё", якія істотна абмежываюць функцыі дзяржаўнай мовы, дазваляючы мовам нац. меньшасьцяў мець паралельнае функцыянаваньне. А гэта, у сваю чаргу, супярэчыць рашэньню Канстытуцыйнага суда Ўкраіны аб тлумачэньні дзяржаўнага статуса ўкраінскае мовы. Тым больш, што хартыя выкарыстоўвае юрыдычна невытлумачальныя выславы "у меру натуральнай магчымасьці" надаваць, напрыклад, адміністрацыйныя і публічныя паслугі рэгіянальным мовам альбо мовам меншасьцяў (арт. 10). Цікава, хто і як прадазуе гэтую "меру натуральнай магчымасьці"?

Аднак тое, што гэтую хартыю ратыфікавала толькі 17 зь 44 дзяржаў Рады Эўропы сведчыць, што большасьць задумалася над хітрамудрымі і шматлікімі ляпсусамі, хаця, магчыма, і добрага дакумэнта. Так за жаданьнем абараніць нябыта "хворыя" мовы (у нашам разуменьні расейскую) найпрасьцей давесьці да сьмерці нябыта "здаровую" украінскую. Зь агляду на гэта, новы парлямент Украіны адным зь сваіх першых заданьняў мусіў бы распачаць працэс дэнансаваньня хартыі, што, наогул, прадбачана яе 22 артыкулам. Тым больш, што палітычныя сілы ў асобе, найперш, прэзыдэнта Л. Кучмы і старшыні ягонай адміністрацыі В. Мядведчука неадстумнымі намаганьнямі аж зь чацьвертага разу яе ратыфікавалі.

Ірына Фаріон

*Па нашаму меркаваньню, дадзенае выслоўленьня аўтара патрабуе дадатковых тулумачэньняў ды і ў пэўнай меры зьяўляецца перабольшаньнем. Гэта памылка аўтара, выкліканай жаданьнем сьціслай ды максімальна канкрэтнай падачы інфармацыі, ужо скарысталіся пэўныя сілы дзеля распальваньня варажнечы сьвядомых беларускіх патрыётаў да ВА "Свабода". Таму, перакладаючы дадзены матар'ял, мусім даць некатоыя заўважаньня.

Зьмешаныя шлюбы зьяўляліся і зьяўляюцца, носьбітамі расейскамоўна-савецкай культуры ў выпадку іх ставарэньня дэнацылезаванымі асобамі ў арыялах штучна створанай міграцыі (сьпецнаборы на шахты альбо буйныя прадпрыемствы, буйныя гарнізоны былой савецкай арміі).

Моўная палітыка зьмешаных шлюбаў укранцаў зь прадстаўнікамі аўтахтонных нацыянальных меньшасьцяў (беларусы, палякі, чэхі і г.д. Зь агляду на гісторыю, этнічныя расейцы ў дадзеную катэгорыю не трапляюць) вызначаецца выключна моўнай культурай у сям'і. І, на прыкладзе апытаных больш як 100 беларуска-украінскіх шлюбаў па ўсяей Украіне, сямейнае, беларуска-украінскае дзьвухмоўе, аніякім чынам не закранае пытаньне дзяржаўнасьці ўкраінскае мовы. Больш таго, іх прадстаўнікі бачаць у спробах наданьня расейскай мовы ня толькі факт нацыянальна-культурнай дыскрымінацыі іншых аўтахтонных нацыянальных меншасьцяў Украіны, а і рэальную пагрозу канчатковага выняшчэньня моваў нацыянальных меньшасьцяў на Ўкраіне.

Сяржук Горбік

старшыня ГА "Беларуская нацыянальная грамада Львову"


      
10 сакавіка 2006Адаслаць электронай поштай | Вэрсія для друку

  

  



  Лічыльнікі

  Український рейтинг TOP.TOPUA.NET