Народны Дэпутат Украіны
старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок

афіцыйны інфармацыйны рэсурс ВА "Свабода"
 
Рэкляма
  


Беларуская
вэрсія


Рэкляма
(беларускаю)


Фота
(украінскаю)


Медыя
(украінскаю)


Украінская
вэрсія


Завітайте на новий офіційний сайт ВО Свобода

   
1 верасьня 2008
Відбудеться прес-конференція на тему: "Автономія Криму - загроза національній безпеці України"
24 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 10.00 на хвилях "Радіо Ера-ФМ"
20 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 19.30 на хвилях УР-2 "Промінь"
20-22 жніўня 2008
Олег Тягнибок візьме участь у ІХ З'їзді Всесвітнього Конгресу Українців

   
Заява адносна выбарчага працэсу на Беларусі

На працягу апошніх месяцаў анцінародны прарасейскі дыктатарскі рэжым Лукашэнкі падрыхтоўваў фальсіфікацыю выбараў прэзыдэнта Беларусі, якія адбываюцца сёньня - 19 сакавіка 2006 года.

Па апошнім дадзеным, выбары на Беларусі актыўна фальсіфікуюцца. Напрыклад, арганізавана дасрочнае галасаваньне, на яком нібыта прагаласавала боль за 20% выбаршчыкаў, беларускім і замежным сацыялагічным інстытуцыям забаронена правядзеньне экзіт-полаў, вядзецца кампанія па залякаваньню выбаршчыкаў, забарона ўлады ў правядзеньні масавых мітынгаў ды маніфэстацыяў, працягваецца няпрыкрыты ціск на СМІ зь боку сілавых структураў Беларусі, замежных журналістаў і назіральнікаў не пускаюць на Беларусь.

Сярод дэпартаваных і арыштаваных ёсьць і грамадзяне Ўкраіны.

ЗША, Эўрапэскі Саюз (напрыклад Польшча), Грузія, Малдова ды іншыя краіны ўжо зрабілі заявы аб парушэньнях праў чалавека ды нядэмакратычны ход прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі

На жаль, афцыйная Ўкраіна ня толькі не дапамагала дэмакратычным выбарам на Беларусі, а, наадварот, часткова  стварае перашкоды вольнаму волявыяўленьню тых грамадзян Беларусі, якія афіцыйна пражываюць на Ўкраіне

ВА "Свабода" абурана:

ціскам зь боку ўкраінскай улады на беларускіх грамадзян, якія афіцыйна пражываюць на Ўкраіне зь патрабаваньнямі ня весьці агітацыю, ня праводзіць масавых акцый, ня выкарыстоўваць нацыянальную сымболіку;

інфармацыйнае блякадай вакол анцінародных падзеяў на Беларусі зь боку афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі Ўкраіны;

мўчаньне афіцыйных асобаў міністэрства замежных спраў, і асабіста прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанка зь нагоды дзеяў рэжыму Лукашэнка.

Гэтыя дзеі цалкам супярэчаць праэўрапейскаму курсу Ўкраіны, а таксама зьяўляюцца прамой здрадай дэмакратычным лёзунгам Майдана, дзе сярод іншых стаялі і беларускія патрыёты пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Мы заклікаем прэзыдэнта і ўрад Украіны:

далучыцца да эўрапэйскіх краін адносна ацэнкі выбарчага працэсу на Беларусі;

выказаць афіцыйную падтрымку беларускаму нацыянальна-дэмакратычнаму руху;

заклікаць Расейскую Фэдэрацыю ня ўтручатыся ва ўнутрашнія справы Беларусі;

у выпадку вызнаньня выбараў недэмакратычнымі разпачаць байкот рэжыму Лкашэнка.

ВА "Свабода" была і заўсёды будзе плечё ў плячё зь патрыётамі Беларусі, падтрымліваючы лёзунг АЎН "Свабода народам! Свабоду чалавеку!"

19 сакавіка 2006Адаслаць электронай поштай | Вэрсія для друку

  

  



  Лічыльнікі

  Український рейтинг TOP.TOPUA.NET