Сягодня, 21 сакавіка 2006 года, адбылася прэсканфэрэнцыя ВА "Свабода" і ГА "Беларуская нацыянальная грамада Львову".
Старшыня Львоўскай гарадской арганізацыі ВА "Свабода" В. Паўлюк падкрэсліў:
Беларускі народ пазбавіўся страху і ва ўмовах рэпрэсій і ціску выйшаў на свой, беларускі, Майдан. ВА "Свабода" будзе заўсёды верна лёзунгу АЎН "Свабоду народам! Свабоду чалавеку!" і выказвае сваю падтрымку Вольнае Беларусі.
Старшыня ГА "Беларуская нацыянальная грамада Львову" Сяржук Горбік адзначыў:
Ва ўмовах палітычных рэпрэсій беларускі народ вядзе гэраічную барацьбу за сваю Свабоду. За апошні месяц больш чым 400 людзей затрымліваліся міліцыяй і ворганамі КДБ Беларусі. Але Свабоду не спыніць і дзесяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы Менска ды іншых гарадоў Беларусі. Дзеля тых, хто зараз стаіць на Кастрычніцкай плошчы Менска вельмі важліва інфармацыйная падтрымка СМІ Ўкраіны; палітычная патрымка нацыянальных украінскіх арганізацый. На сёньня толькі ВА "Свабода" надае дзейную палітычную падтрымку змагарам за Вольную Беларусь. |