Народны Дэпутат Украіны
старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок

афіцыйны інфармацыйны рэсурс ВА "Свабода"
 
Рэкляма
  


Беларуская
вэрсія


Рэкляма
(беларускаю)


Фота
(украінскаю)


Медыя
(украінскаю)


Украінская
вэрсія


Завітайте на новий офіційний сайт ВО Свобода

   
20 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 19.30 на хвилях УР-2 "Промінь"
20-22 жніўня 2008
Олег Тягнибок візьме участь у ІХ З'їзді Всесвітнього Конгресу Українців
12 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 09.10 на хвилях "Радіо Ера-ФМ"
11-12 жніўня 2008
"Свобода" розпочинає ланцюг акцій протесту на засудження злочинної агресії Росії в Грузії

   
Браты і сёстры ўкраінцы!

Выказваем шчырую ўдзячнасьць і шанаваньне кожнаму, хто аддаў уласны голас за ВА "Свабода". Ваш голас, а ні ў якім выпадку не прапаў марна. Мы малі абавязак узяць на сябе адказнасьць і вытрымаць чоткую нацыянальную пазіцыю. Адзіны сьвядомы голас на абарону нацыі вагомей дзеля гісторыі больш, чым тысячы галасоў за каляровыя рэклямныя фантыкі. Найкаштоўніше тое, што кожны зь нас мае поўнае права паўтарыць словы Кабзара: "Ми не лукавили з тобою. Ми чесно йшли. У нас нема зерна неправди за собою." Разам мы зрабілі першы рашучы крок да будучай перамогі - Нацыянальнае Дзяржавы.

З разуменьнем ставімся да тых, хто на гэтых выбарах яшчэ быў ня зь намі. Ведаем, як цяжка было адзьдзяліць зярно ад пустэчы. Бо гэта кампанія была асабліва вытанчані і неперавершана па маніпуляваньню сьвядомасьцю выбаршчыка. На жаль, тэхналёгія фальсіфікацыі рэйтынгаў ды навешаваньне шыльды "няпрахалдны" істотна паўплывала на значную частку патэнцыйных выбаршчыкаў "Свабоды".

Таму яшчэ раз зь пэўнасьцю сьцьвярджаем, што кожны наш прыхільнік, нассупярак паліттэхналёгіям усіх колраў, зрабіў цалкам сьвядомы і рашучы выбар. Менавіта на такіх грамадзянах заўсёды трымалася ўсялякае грамадства. Гэта і ёсьць сапраўдная эліта нацыі.

Улічываючы ўкрай цяжкія ўмовы на працягу ўсёй кампаніі, ВА "Свабода" разглядае выбары як пасьпяховыя. Мы здабылі сотні галасоў у мясцовых радах і тысячы пабрацімаў на Ўсходзе і Поўдні Ўкраіны.

Барацьба ўкраінцаў за права кіраваць сваёй краінай і быць рэальнымі гаспадарамі ўласнай зямлі - ня скончылася. Яна толькі пачынаецца і набірае моцы. Усіх тых, хто ня заняпаў духам, хто адчувае пакліканьне мільёнаў бязвінна замардаваных за Ўкраіну патрыётаў і прагне стварэньня нацыянальнае дзяржавы, - заклікаем стаць побач зь намі.

Барацьба працягваецца. Прыяднайцеся!

Старшыня ВА "Свабода"

Алег Цягнібок


      
31 сакавіка 2006Адаслаць электронай поштай | Вэрсія для друку

  

  



  Лічыльнікі

  Український рейтинг TOP.TOPUA.NET