17 чэрвеня ў Кіеве адбыўся XIII справаздачна-выбарчы зьезд ВА "Свабода". У ім узялі чынны ўдзел 381 дэлягат зь 25 вобласьцей Украіны, АР Крым, гарадоў Кіеў ды Сэвастопаль.
Зь справаздачай аб дзейнасьці партыі за апошнія два гады прад прысутнымі выступіў старшыня ВА "СВАБОДА" Алег Цягнібок. Лідар партыі падкрэсліў, што як бы ўкраінская ўлада не зьневажала нацыянальнае палітыкай, правела люстрацыю і не ігнаравала патрабаваньня ВА "Свабода", на Ўкраіне зараз бы не існавала б праблемаў у Крыму і моўных пытаньняў.
За вынікамі справаздачы праца старшыні партыі была ацэніна зьездам як задавальняючыя. Адзінаю кандыдатураю на пасаду старшыні ВА "Свабода" на наступны тэрмін дэлягатамі быў прапанаваны і адзінагалосна абраны спадар Алег Цягнібок
Разам зь тым, удзельнікі зьезду далі ацэнку праведзенай выбарчай кампаніі. Было адзначана, што выбарчы парляменскі марафон ВА "Свабода" правяда дастойна.
Зьезд таксама прыняў зьмены да Статута партыі. Дэлягаты падтрымалі аднаўленьне дзейнасьці Партыйнага суда, старшынёй якога быў абраны кандыдат навук Ігар Янкіў.
Была таксама створана новая партыйнас структура - Палітвыканком, да складу якога, апрача старшыні партыі, уваходзяць намесьнікі старшыні, апошнія будуць кіраваць адпаведнымі кірункамі дзейнасьці ВА "Свабода", а таксама старшыні Сэкратарыяту, Партыйнага суда й Кантрольна-рэвізійнае камісіі. Намесьнікам старшыні абраны Багдан Бенюк, Руслан Кашулінскі, Анатоль Вітіва, Лявонці Мартынюк, Алег Аднадарожэнка, Алег Панкевіч, Васіль Паўлюк. Старшынёй Сакратарыяту абрана дэпутат Львоўскае вобласной рады Аляксей Кайда. Кантрольна-рэвізійную камісію ўзначаліў Валеры Чернякоў.
Да складу Палітрады, апрача старшыні партыі, Палітвыканкому і старшынь вобласных арганізацыяў, таксама ўвайшлі дэпутат Львоўскае вобласной рады, мовазнавец Ірына Фарыён і кінарэжысёр Юры Ільенка.
Новаабраны старшыня партыі падкрэсліў, што найбліжчым часам дзейнасьць ВА "Свабода" будуць скіраваны на ўзмацьненьне партыйнае дыстыпліны, разбудову партыйных асяродкаў й сурьёзную працу зь кадрамі, а менавіта іх руплівы адбор і навучаньне. Апрача гэтага, будзе ў некалькі іншам фармаце адноўлена партыйная газэта і створаны ідэалягічны інтэрнэт-часопіс.
Зьездам таксама было прынята дзьве рэзалюцыі - адносна палітычнага становішча на Ўкраіне, на прыклад ў Крыму, і асуджаньня анцінацыянальных падзей, якія зараз адбываюцца на Беларусі.
За словами лідера "Свобода" Олега Тягнибока, партія й надалі буде негайно реагувати на всі політичні та економічні події, які відбуватимуться в Україні, та твердо відстоювати свою жорстку та принципову позицію стосовно будь-яких дій, спрямованих проти української держави
За словамі лідэра ВА "Свабода" Алега Цягнібока, партыя і надалей будзе апэратыўна рэагаваць на ўсе палітычныя й эканамічныя падзеі, якія адбываюцца на Ўкраіне, ды жарстка адстойваць сваю прынцыповую пазіцыю адносна любых дзеяў, скіраваных супраць Украінскае дзяржавы. |