Народны Дэпутат Украіны
старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок

афіцыйны інфармацыйны рэсурс ВА "Свабода"
 
Рэкляма
  


Беларуская
вэрсія


Рэкляма
(беларускаю)


Фота
(украінскаю)


Медыя
(украінскаю)


Украінская
вэрсія


Завітайте на новий офіційний сайт ВО Свобода

   
20 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 19.30 на хвилях УР-2 "Промінь"
20-22 жніўня 2008
Олег Тягнибок візьме участь у ІХ З'їзді Всесвітнього Конгресу Українців
12 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 09.10 на хвилях "Радіо Ера-ФМ"
11-12 жніўня 2008
"Свобода" розпочинає ланцюг акцій протесту на засудження злочинної агресії Росії в Грузії

   
Абраньне Мароза - перамога анціўкраінскіх сіл

ВА "Свабода" разглядае абраньне Аляксандра Мароза старшынёй Вярхоўнае Рады Ўкраіны як перамогу рэваншыскіх анціўкраінскіх сілаў.

У гэтым становішчы ўся палітычная адказнасьць лягае на ўдзельнікаў так званай "памаранчавай кааліцыі", у першую чаргу на фракцыю "Наша Ўкраіна" і БЮЦ, які мусілі прадбачыць падобнае разьвіцьця падзеяў, улічваючы няпамерныя амбіцыі Мароза, якія, дарэчы, падтрымліваліся асобнымі ўдзельнікамі кааліцыі.

ВА "Свабода" неаднаразова папяраджывала аб нядапушчальнасьць прызначаньня прадстаўнікоў сацыялістаў на пасады ва Ўрадзе, аб немагчымасьці стварэньня будзь-якой кааліцыі з сацыялістамі, аб злачынай памылковасьці дэмакратычных гульняў з прадстаўнікамі мінулай акупацыйнай адміністрацыі, якія схаваліся пад "палічным дахам" СПУ.

Але гэтую пазіцыю ВА "Свабода" ігнаравалі, а "Наша Ўкраіна" і БЮЦ настойліва ўкалачывалі ў галовы ўкраінцам, што сацыялісты ёсьць "дэмакратычнай палітычнай сілай", няўлічваючы тое, што менавіта сацыялісты заўсёды пасьлядоўна праводзілі анціўкраінскую палітыку, якая тармазіла станаўленьне Ўкраіны як незалежнай дзяржавы. Яшче раз нагадаем, што менавіта Мароз быў кіраўніком анціўкраінскай "групы 239", менавіта Мароз шляхам ўтварэньня Сацыялістычнае партыі дапапог кампартыйнае наменклятуры пазьбегнуць адказнасьці ў 1991 г., менавіта Мароз быў найвысьметніковым старшынёю Вярхоўнай Рады за ўвесь час яе дзейнасьці, менавіта Мароз другі раз прывёў Кучму да ўлады, ўтварыўшы "каніўскую чацьвёрку", менавіта Мароз пайшоў на шчырую супрацу з расейскае "Родінай" і яе адзіозным лідэрам, "гэроям Тузлы" - Рагозіным. І гэта далёка ня цалкавіты пералік фактаў дзейнасьці "нармальнішага палітыка".

ВА "Свабода" разглядае абраньне Мароза як сурьёзную пагрозу ўкраінскае дзяржаўнасьці: яго намаганьня ўвесьці расейскую мову як другую дзяржаўную, ягоная шчырая прамаскоўская пазіцыя, яго вернасьць ідэалям ката Ўкраінскае нацыі - Уладзіміра Леніна. Нават больш, уся дзейнасьць Сацыялістычнае партыі трывае ў рэчышчы расейскае імпэрскае палітыкі: СНД, АЭП, Маскоўскі патрыярхат.

Кааліцыя, якая ўтварылася ў выніку абраньня Мароза старшынёй Вярхоўнае Рады Ўкраіны, ёсьць за сваёй сутнасьцю: камуна-сацыялісты аб'ядналіся з выхаванымі імі ж алігархамі, крымінільнымі элямэнтамі, сэпаратыстамі.

У сувязі з абраньнем Аляксандра Мароза старшынёй Вярхоўнай Рады Ўкраіны ўсі подпісы, якія паставілі сябры фракцыі Сацыялістычнае партыі пад кааліцыйнаю ўгодаю, - фіктыўны. У сувязі з гэтым кааліцыйную ўгоду патрэбна вызнаць фракцыямі БЮЦ і "Наша Ўкраіна" такой, што ня пачала дзеяць.

Патрабуем ад Прэзыдэнта Ўкраіны выкарыстаць дадзеныя яму Канстытуцыяй Ўкраіны права прыпыненьня дзейнасьці Вярхоўнае Рады ў сувязі з тым, што працягам аднаго месяца ў вярхоўнае Радзе не было сфармавана кааліцыя дэпутатскіх фракцый.

ВА "Свабода" заўсёды разглядала навязаную Марозам-Кучмай-Януковічам-Медведчуком канстытуцыйную рэформу, як крок да зьнішчэньня Ўкраінскае дзяржавы, шляхам увядзеньня калектыўнае безадпавядальнасьці Вярхоўнае Рады ва ўмовах перыяду станаўленьня дзяржавы. Сьвядоцтвам пазіцыі ВА "Свабода" ёсьць галасаваньне старшыні партыі Алега Цягнібока 8 сьнежня 2004 г. супраць закона №4180 і ягоная подпіс пад зваротам у Канстутацыйнага Суду Ўкраіны. Разам з тым, сабраныя подпісы народных дэпутатаў не былі перададзены ў Канстытуцыйны Суд і адказнасьць за гэта ляжыць перадусім на БЮЦе.

ВА "Свабода" лічыць, што адзінаю легітымнаю ўладнаю інстытуцыяй ёсьць Прэзыдэнт Украіны, які атрымаў уладу непасрэдна ад Украінскага народу і мусіць усьвядоміць усю паўнату адказнасьці і ўжыць неадкладныя захады дзеля абароны Ўкраінскай дзяржавы.

Першым крокам да гэтага мусіць быць адмена канстытуцыйнай рэформы як такой, якая не адпавядае нацыянальным інтэрэсам Украіны, якая была прынята з парушэньнем усіх працэдур і не ўсхвалена Ўкраінскім народам.

Прэзыдэн абавязан разпачаць працэс ачышчэньня ўлады ад пасадовых асобаў, якія ёсьць патэнцыйнай пагрозай Украіны: надрукаваць у СМІ сьпіскі агентаў КГБ, якія былі альбо ёсьць на дзяржаўных пасадах на Ўкраіне; ініцыяваць правядзельне люстрацыі, якая мусіць забясьпечыць адхіленьне ад дзяржаўных пасадаў камуністаў, кагэбістаў і кучмістаў, правесьці кадравую рэвалюцыю, мэтой якой ёсьць абапора на здаровыя нацыянальныя сілы і адхіленьне ад улады "любых друзів", іназемных раднікаў і асобаў з заплямленай рэпутацыяй.

Прэзыдэнт Украіны абавязаны выканаць асноўны лёзунг Майдану: "бандытам - вязьніцы!", рэалізацыя якога забясьпечыць навядзеньне элямэнтарнага парадку ў дзяржаве.

І галоўнае, што забясьпечыць самастойнасьць Украіны - правядзеньне дзейнае нацыянальнае палітыкі, павяртаньне Ўкраіны ўкраінцам.

ВА "Свабода" пакідае за сабой права згодна з артыкулам 5 Канстытуцыі Ўкраіны праводзіць дзеі, скіраваныя на абарону Ўкраінскае дзяржаўнасьці, як дзяржаўнага ладу, сувэрнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці, і заклікае ўкраінцаў быць гатовымі актыўна падтрымліваць нашы дзеі.

Палітвыканкам ВА "Свабода"


      
7 ліпеня 2006Адаслаць электронай поштай | Вэрсія для друку

  

  



  Лічыльнікі

  Український рейтинг TOP.TOPUA.NET