Народны Дэпутат Украіны
старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок

афіцыйны інфармацыйны рэсурс ВА "Свабода"
 
Рэкляма
  


Беларуская
вэрсія


Рэкляма
(беларускаю)


Фота
(украінскаю)


Медыя
(украінскаю)


Украінская
вэрсія


Завітайте на новий офіційний сайт ВО Свобода

   
1 верасьня 2008
Відбудеться прес-конференція на тему: "Автономія Криму - загроза національній безпеці України"
24 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 10.00 на хвилях "Радіо Ера-ФМ"
20 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 19.30 на хвилях УР-2 "Промінь"
20-22 жніўня 2008
Олег Тягнибок візьме участь у ІХ З'їзді Всесвітнього Конгресу Українців

   
Аб палітычнам становішчы на Ўкраіне

ВА "Свабода" зь разуменьнем уласнай адпавядальнасьці заяўляе, 3 жніўня 2006 году, на Ўкраіне адбылася ўзурпацыя дзяржаўнае ўлады палітычна-фінансовымі кланамі.

Насуперак воле Ўкраінскага народу Прэзыдэнт пайшоў на змову як зь палітычнымі групамі, якія сам неаднаразова называў бандыцкімі, так і шчыра анцідзяржаўнымі анціўкраінскімі групамі - камуністымі і сацыялістымі.

"Колавы стол", ініцыяваны Прэзыдэнтам, выявіўся звычаным вокапрыхованцам, разлічаным на шчырую веру ўкраінцаў у праўдзівасьць. Дакумэнт зь гучнаю назваю "Унівэрсал нацыянальнага яднаньня" - ёсьць фігавым лістком, якім палітычныя групы прыкрылі сваю бездзеяльнасьць і агульную рашучасьць працягнуць бутальны грабунак Украіны.

Высуваньня кандыдатуры Віктара Януковіча на пасаду Прэм'ер міністра Ўкраіны - гэта брутальнае ігнараваньне волі мільёнаў украінцаў, гэта жорсткі ўрок безпрынцыповасьці дзеля ўсяго ўкраінскага грамадцтва.

Высуваньне кандыдатуры Віктара Януковіча - гэта Берасьцечка навой украінскае дзяржаўнасьці, у выніку якога ўкраінцы вымушаны зь нуля фармаваць нацыянальныя палітычныя сілы.

Высуваньне кандыдатуры Віктара Януковіча на пасаду Прэм'ер міністра Ўкраіны канчаткова выявіла, што перабываньне Віктара Юшчанка на пасадзе Прэзыдэнта Ўкраіны нясе пагрозу нацыянальнае бясьпецы Ўкраіны. Мы ўсе былі сьведкамі як на працягу ўсёй сваёй кадэнцыі Прэзыдэнт "пасьлядоўна" дэманстраваў уласную неадэкватнасьць становішчу і непрагназаванасьць, зпантанасьць уласных дзеяў і рашэньняў.

Цяжка прадбачыць, якія вынікі дзеля Ўкраіны магчымы ў крытычных становішчах. Яшчэ больш цяжка ўявіць, што будзе рабіць Вярхоўны Галаўнакамандуючы Віктар Юшчанка ў выпадку ўзброянага супрацьстаяньня, напрыклад зь Расеяй.

Ня магчыма не прывесьці аналёгіі. Пасьля абраньня Віктара Юшчанка Прэзыдэнтам запроданыя прыдворныя гісторыкі пачалі шукаць ягоныя "шляхетныя карані", згодна вынікам іх "дасьледаваньняў", выявіўся генеалагічны зьвязок Прэзыдэнта з апошнім кашавым Запарозкае Січы Пятром Калнышэўскім. Як вядома, Калнышэўскі "здаў" Січ Маскве бяз бою. Што чакаць ад Юшчанка ў крытычных дзеля Ўкраіны становішчах?

Майдан - украінская стыхія, якая выяўляла сябе ва ўсе крытычныя гадзіны на працягу ўсёй украінскае гісторыі і не заслуга Юшчанка, што яго актыўна падтрымала шмат народу. Гэта была падтрымка авансам, стымулам якой было "разам паўстаць - волю здабыць", а не арганізацыйныя магчымасьці каманды Юшчанка.

Гэта не перашкодзіла Прэзыдэнту і "каханым сябрам" зрабіць "Памаранчывую прыватызацыю" Майдану, якая пачалася 8 сьнежня 2004 года. Тады "Наша Ўкраіна"  здрадзіла мільёны ўкраінцаў, якія выёшлі на Майдан і былі гатовыя на ўсё дзеля нацыянальнае справядлівасьці. Здавалася, што гэта тактычны крок дзеля будучай Вялікае Ўкраінскае Перамогі, але галасаваньне на навязаную Кучмаю-Медведчуком-Марозам-Януковічам палітрэформу было толькі першым крокам да сёньняшняга Акту безумоўнае капітуляцыі Майдану.

Дарэчы, мы добра памятаем, што бандыты не сядзяць у вязьніцах, што сэпаратысты атрымалі парляменскі імунітэт, а Мэмарандум Юшчанка-Януковіча ёсьць індульгенцыяй дзеля карупцыянераў і фальсіфікатараў выбараў.

Мы ня толькі памятуем, але гатовыя нагадаць аб гэтым.

Кулуарныя, шматгадзіныя перамовы Віктара Юшчанка і Віктара Януковіч, у выніку якіх зьявілася высьмятковае прапанаваньне аб прызначэньні В. Януковіча на пасаду Прым'ер міністра Ўкраіны, даюць падставы лічыць, што Ўнівэрсал мае таемнічыя пратаколы. І рогі гэтых таямнічых угод вядуць Украіну ў навое маскоўскае рабства - ЕЭП.

Сягодня сьпецслужбы Расеі амаль цалкам кантралююць Вярхоўную Раду, Кабінет Міністраў, Узброяныя сілы. Гэта, у першую чаргк, адбываецца праз агентаў уплыву Крамлю, завэрбаваных яшче КГБ СССР.

І сягодня Прэзыдэнт Украіны - сьвядома альбо несьвядома - адгуляў брудную ролю у пьесе па сцэнарыю, напісанаму Крамлём.

ВА "Свабода" заяўляе, што Ўкраіна можа адбыцца як самастойная дзержава толькі шляхам люстрацыі, шляхам няміласэрднага ачышчаньня ўлады ад камуністаў, кагэбістаў і кучмістаў.

ВА "Свабода" запачатковывае стварэньне Ўкраінскае нацыянальнае па-за парляменскае апазіцыі, мэтай якой мае быць павярнуць Украіну ўкраінцам. Лічым, што толькі Ўкраінская Нацыянальная Дзяржава можа гарантаваць разьвіцьцё Ўкраінскае нацыі.


      
3 жніўня 2006Адаслаць электронай поштай | Вэрсія для друку

  

  



  Лічыльнікі

  Український рейтинг TOP.TOPUA.NET