4 лістапада ўкраінскія нацыяналісты з ГА "Патрыёт Украіны", ВА "Свабода", УНА-УНСО, Культурнага таварыста імя Л. Курбаса, ВА "Трызуб" імя Стэпана Бандэры ды інш. арганізацый далі годны адпор крамлёскім наймітам, якія намагаліся зьдзяйсьніць т.зв. "расейскі імпэрскі марш".
У гэты дзень кіяне зрабіліся сьведкамі нахабнай спробы ўлаштаваць анцідзяржаўны шабаш у цэнтры Кіева. Аднак, нахабства маскоўскіх шавіністычных высьметкаў, якія з анціўкраінскімі лёзунгамі намагаліся пранесьці вуліцамі ўкраінскай сталіцы сьцягі Расейскай імпэрыі й трыколеры РФ, былі натуральна разтрушчаны ўкраінскай моладзьдзю. Менавіта ўкраінскія нацыяналісты, а не праваахоўнікі не дазволіі шавіністычны высьметкам зрабіць нават крок на Хрэшчацік. Так званы "рускі імпэрскі марш" разьбёгся, адчуўшы моц духу і кулакоў украінцаў.
Такі самы "прыём" чакаў украінафобаў і на Сафійскам пляцы. Бо калі ўлада не выконвае сваім прамых абовязкаў у абароне грамадзян, народ абараняе сябе сам. Так было заўсёды. Так адбылося і на гэты раз. Неадэкватнай былі паводзіны кіеўскіх праваахоўнікаў у часе гэтых падзей, яны з незразумелых падстаў затрымывалі толькі ўкраінскіх патрыётаў. З афіцыйных паведамленьняў, міліцыя з дапамогай палку "Беркута" затрымала 39 асобаў. Адначасна няма ніводнага паведамленьня аб затрыманьні замежных грамадзян, якія рабілі гэту праваскацыю зь т.зв. "расейскім імпэрскім маршем". Гэта яшчэ раз падцьверджывае, што міліцыя мэтаскіравана працуе супраць украінцаў.
У час выкананьня саіх абавязкаў было затрымана некалькі журналістаў, у прыватнасьці затрымалі Руслана Шеленка, Вадзіма Рябчэнка, Андрэя Ганчара, Ігара Скрыпніка, Вольгу Худэцку. У адносінах да журналістаў міліцыя вяла сябе брутальна, напрыклад у В. Рябчэнка працаўнікі МВС адабралі журналіскае сьвядоцтва, а камандзёр палку "Беркута" маёр сп. Касьцюк заявіў, што "Рябчэнка - гэта актыўны ўдзельік"(!?). Такім чынам, праваахоўнікі ня толькі заважалі журналістам выконваць свае прафэсійныя абовазькі, але і помсьцілі ім за намаганьня данесьці аб'яктыўную інфармацыю аб "маршы". На сёньняшні дзень журналісты асуджаны і перабываюць пад арыштам.
Ня меючы ніводнага доказу супрацьпраўных дзеяў украінскімі нацыяналістамі, міліцыя "прышыла" ім няцанзурную лаянку ў грамадскам месьцы, што зьяўляецца яўнаю няпраўдай і паклёпам на ўкраінскіх патрыётаў. "Адчынены" суд, які адбыўся ў сыботу ўвечары пасьля 19-00 за зачыненымі дзьвярыма, падцьвердзіў выснаўкі міліцэйскіх лінгвістаў і асудзіў больш за дваццаць пяць украінскіх нацыяналістаў да трох сутак адміністрацыйнага арышту. (арт. 173 Кодэксу Ўкраіны аб аднімістрацыйных правапарушэньнях).
Асабліва адзначым, што ў выніку бязьдзейнасьці праваахоўных ворганаў Украіны т.зв. "расейскі імпэрскі марш" адбыўся ў Адэсе, Харкаве, Сэвастопале ды Сымфэропале, куды таксма прыехалі расейскія эмісары. Лёзунгі, пад якімі ў гэтых гарадох прайшоў "марш" ёсьць ня толькі абразлівымі дзеля ўкраінцаў, але і ўяўляюць пагрозу дзяржаўнаму сувэрнітэту й нацыянальнай бясьпецы Ўкраіны.
Нагадаем украінскім праваахоўнікам, што ёсьць паняцьце "гонар нацыі", гонар за ўласную дзяржаву, грамадзянскі і службовы абавязак. І калі маладыя ўкраінскія патрыёты, дзеля якіх гэтыя паняцьця ёсьць натуральнымі, не далі крамлёўскім наймітам ды пятай калёне зьдзясьніць зьняважаньня над Украінай у сталіцы Ўкраіны, то праваахоўныя ворганы выявілі сябе як верныя слугі Масквы.
ВА "Свабода" заяўляе рашучы пратэст супраць бяздзейнасьці Службы Бясьпекі Ўкраіны, якая дазволіла грамадзянам РФ бязперашкодна прыехаць на Ўкраіну і не супрацьдзеяла правакацыі, скіраванай супраць украінскай дзяржаўнасьці. Нагадаем працаўнікам СБУ маскоўскую імпэрскую дактрыну: "расейская зямля там, дзе стаў сапог расейскага салдата". Паколькі ЭСМ ёсьць крамлёўскай дэвэрсійнаю структурай, асноўная дзейнасьць якой скіравана на згуртаваньня пятай калёны й падрыў украінскай дзяржаўнасьці, іх нагі ня мусіць быць ня толькі на Хрэшчаціку, але і любой іншай тэрыторыі Ўкраіны.
У сувязі з гэтым патрабуем ад СБУ распачаць захады па спыненьню дзейнасьці на тэрыторыі Ўкраіны анцідзяржаўных анціўкраінскіх арганізацый, а менавіта ЭСМ, НБФ, "Расейскі Блёк", "Саюз праваслаўных грамадзян" ды іншых падобных на іх, якія, па сваёй сутнасьці, ёсьць філіямі расейскіх структураў.
Лічым, што СБУ абавязана распачаць крымінальную справу па факту ўтручаньня замежных грамадзян ва ўнутранія справы Ўкраіны ды забараніць уезд на тэрыторыю Ўкраіны ўсім замежным грамадзянам, якія ёсьць сябрамі адзначаных вышей арганізацый.
Патрабуем ад Міністра ўнутрашніх справаў Украіны Ю. Луцэнка правесьці службовае расьледваньня і прыцягнуць да адказнасьці афіцэраў міліцыі, якія сфальсіфікавалі справы супраць украінскіх нацыяналістаў і далі завядома няпраўдзівыя сьведчаньня ў судзе, у выніку чаго ўкраінцы былі асуджаны за правапарушэньня, якіх яны не зьдзясьнялі.
Заклікаем украінцаў зьдзейсьняці рашучы адпор намаганьням пятай калёны дэстабілізаваць становішча на Ўкраіне.
Памятайце, што мы на сваёй, Богам дадзенай зямле!
Прэс-служба ВА "Свабода" |