Народны Дэпутат Украіны
старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок

афіцыйны інфармацыйны рэсурс ВА "Свабода"
 
Рэкляма
  


Беларуская
вэрсія


Рэкляма
(беларускаю)


Фота
(украінскаю)


Медыя
(украінскаю)


Украінская
вэрсія


Завітайте на новий офіційний сайт ВО Свобода

   
1 верасьня 2008
Відбудеться прес-конференція на тему: "Автономія Криму - загроза національній безпеці України"
24 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 10.00 на хвилях "Радіо Ера-ФМ"
20 жніўня 2008
Олег Тягнибок о 19.30 на хвилях УР-2 "Промінь"
20-22 жніўня 2008
Олег Тягнибок візьме участь у ІХ З'їзді Всесвітнього Конгресу Українців

   
У Кіеве адбыўся марш УПА

14 кастрычніка ў сталіцы Ўкраіны адбылося сьвяткаваньня сьвята Пакрова й 64-х угодак стварэньня ўкраінскай Паўстанскай Арміі - Арміі, якая гэраічна і ахвярна змагалася за Ўкраінскую Незалежную Саборную Дзяржаву.

Насупярак рашэньню суду, ушанаваць гэрояў УПА на Майдане Незалежнасьці сабралася каля 10 тысяч чалавек, якія сьпецыяльна прыехалі дзеля гэтага з усіх куткоў Украіны.

Каб пазьбегнуць магчымых правакацыяў, кіраўніцтва ВА "Свабода" вырашыла ўзяць становішча на Майдані пад кантроль, бо людзі, каб абараніць ваякаў УПА ад крамлёўскіх наймітаў, сціхійна зьяджаліся ў Кіеў яшчэ ў пятніцу.

Сьвята ўкранскай зброі, пачалося ў 10 гадзіне ранку 14 кастрычніка на Майдане Незалежнасьці выступамі кабзароў і хору паўстанцаў. Пасьля гэтага калёна пад кіраўніцтвам Гэрояў ЎПА і дэпутатаў розных узроўняў прайшла марўшам да помніка ахвярам галадамору, дзе і ўшанавала памяць нявіноўна закатаваных. Пасьля - на пляцы прад Сафійскім Саборам быў праведзены малебен сьвятарамі ЎПЦ-КП, УАПЦ і ЎГКЦ.

На вечы прамаўлялі: кіраўнік Кіеўскага краёвага брацтва АЎН-УПА Орэст Васкул, гэрой Украіны Леўко Лук'яненка, народны дэпутат Украіны Яўген Гірнык, старшыня ВА "Свабода" Алег Цягнібок, кінарэжысёр Юры Ільенка, дэпутат Львоўскай абласной рады Ірына Фарыён ды іншыя палітыкі ды мастакі.

Зважаючы на правакацыя, якія адбыліся пад час праведзеньня традыцыйнага дзеля ўкраінцаў сьвята, ВА "Свабода" патрабавала ад Прэзыдэнта Ўкраіны, МВС, СБУ і Дзяржаўнага камітэту Ўкраіны па пытаньням нацыянальнасьцяў і міграцыі зрабісь адпаведныя вынікі і забараніць дзейнасьць анціўкраінскіх экстрэміскіх арганізацыяў.

Разам з гэтым, ВА "Свабода" спадзяецца, што, Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка нарэшці падпіша Ўказ аб вызнаньні дзейнасьці, якую з сакавіка 1939 года і да канца 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя вялі АЎН і ЎПА, нацыянальна-вызваленчаю барацьбой за дзяржаўную незалежнасьць Украіны і наданьня вэтаранам АЎН-УПА статусу змагароў за волю Ўкраіны. Бо невызнаньня змагароў за волю Ўкраіны афіцыйнай уладай падводзіць па сумнеў легытымнасьць нашае дзяржавы.

Ганебним є і те, що день створення УПА ще й досі не є державним святом.

Ганебным ёсьць тое, што дзень створаньня ЎПА яшчэ да гэтуль ня зьяўляецца дзяржаўным сьвятам.

Прэс-служба ВА "Свабода"

 

14 кастрычніка 2006Адаслаць электронай поштай | Вэрсія для друку

  

  



  Лічыльнікі

  Український рейтинг TOP.TOPUA.NET